Паважаныя госці!
Вітаем вас на нашым сайце!
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Дзіцячы сад № 497 г. Мінска" была адкрыта ў 1990 годзе. У цяперашні час функцыянуе 12 груп. Адукацыйны працэс ажыццяўляецца ў адпаведнасці з "Вучэбнай праграмай дашкольнай адукацыі", у спецыяльных групах для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення рэалізуецца праграма спецыяльнай адукацыі.
У яслях-садзе працуе дзве групы для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы и група iнтэгрыраваннага абучэння и выхавання. Вызначэнне дзяцей у гэтыя групы ажыццяўляецца на падставе заключэння Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, напрамкі кіравання па адукацыі адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска, медыцынскай даведкі.
Ва ўстанове функцыянуе група з беларускай мовай навучання і выхавання.
У яслях - садзе дзіця развіваецца ў розных відах дзейнасці: у зносінах з аднагодкамі і педагогамі, у гульні, у выяўленчай дзейнасці; пазнавальна – практычнай, элементарнай працоўнай, вучэбнай.
З дзецьмі працуюць 37 педагогаў: выхавальнікі, настаўнікі-дэфектолагі (у спецыяльных групах), педагог-псіхолаг, музычныя кіраўнікі, кіраўнікі фізічнага выхавання, педагогі дадатковай адукацыі.
Рэсурсныя магчымасці дашкольнай установы дазваляюць праводзіць выніковую працу па ўмацаванні здароўя і зніжэння захворвання дашкольнікаў.
Развіццю задаткаў і здольнасцяў дзіцяці спрыяе наведванне дадатковых адукацыйных паслуг на платнай аснове. У Дзіцячым садзе працуюць: творчыя майстэрні (З).
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "Дзіцячы сад № 497 г. Мінска" з'яўляецца базавай пляцоўкай для студэнтаў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ім. М. Танка, слухачоў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі.
У 2019 годзе ў гарадскім аглядзе-конкурсе на лепшы праект па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый устаноў адукацыі "Формула сада-2019".